артыкул
Даследванне крэатыўнага ландшафту Беларусі
Каманда Creative Belarus зрабіла інфаграфіку па статыстыке, якую мы сабралі ӯ час праграмы Creative Enterprise Belarus. Марго Лазаранкова расказвае аб ключавых момантах ӯ гэтых звестках.

Марго Лазарэнкава
Культурныя і крэатыўная індустрыі з'яўляюцца важнай часткай экономікі любой краіны: гэты сектар стварае новыя працоўныя месцы, удыхае жыццё ў закінутыя месцы і рэсурсы, прыцягвае турыстаў, а адпаведна і грошы ў гарадскі бюджет. У якасці прыклада можна ўзгадаць краіну-лідара ў сферы крэытаўнай эканомікі — Велікабрытанію. Там аб'ём крэатыўнага сектара эканомікі за 2016 год ацэньваецца ў 92 млрд фунтаў стэрлінгаў валавай дабаўленай вартасці і 3.04 мільёна працоўных месц*.

Міністэрства статыстыкі Беларусі не выдзяляе крэатыўныя індустрыі ў асобную галіну, таму, нажаль, колькасная і якасныя дадзеныя па развіццю крэатыўнай эканомікі ў нашай краіне нагадваюць гісторыю з папараць-кветкай, пра якую ўсе чулі, але ніхто не бачыў.
У гэтай сітуацыі любыя дадзеныя — на вес золата, таму, калі мы сумесна з Брытанскім Саветам упершыню запусцілі праграму для крэатыўных прадпрымальнікаў Сreative Entrerprise і неўзабаве атрымалі 157 заявак, першае, пра что мы падумалі: "Гэты момант настаў! Нарэшце ёсць актуальная інфармацыя пра тое, з чаго на самой справе складаецца крэатыўны бізнес у нашай краіне! Трэба нешта з гэтымі дадзенымі рабіць". Канешне, гэтае даследванне — гэта ўсяго толькі першая спроба даць шырокі позірк на беларускі крэатыўны сектар з вялікімі дапушчэннямі (заўякі збіраліся толькі ў Мінску і Бярэсце, выбарка невялікая – 157 анкет), але ж па вышэйпералічаным прычынам мы рады і такому пласту інфармацыі, з якім, як мінімум, можна пачаць працаваць.
Тыповы крэатыўны бізнес made in Belarus

Па выніках даследавання мы зрабілі зручную інфаграфіку, з дапамогай якой можна даведацца пра некаторыя асаблівасці крэатыўнага бізнесу ў Беларусі. Тыповы крэатыўны беларускі прадпрымальнік — гэта, па-першае, дзяўчына, па-другое, яна працуе ў невялікай камандзе з 2 - 4 аднадумцаў. Большасць крэатыўных бізнесаў развіваюцца без партнераў, пракладна палова рэспандэнтаў пакуль знаходзяцца на этапе ідэі.

Дынаміку развіцця крэатыўнага сектара можна разглядзець па годзе заснавання праектаў: з 2012 года мы бачым амаль экпаненцыяльны рост, які дасягнуў свайго піка ў 2017 годзе, калі на свет з'явілася большасць крэатыўных бізнесаў з нашай статыстачнай выбаркі. У 2018 годзе мы прагназуем яшчэ больш рост, звязаны з тым, что сучасныя тэхналогіі дазваляюць пачаць свой бізнес у крэатыўных індустрыях даволі хутка і без вялікіх матэрыяльных укладанняў, а таксама працаваць адразу не толькі на беларускі рынак, але і на глабальны (напрыклад, праз такія платформы як Etsy.com). Юрыдычная інфраструктура таксама спрыяе працэсу: статус індывідуальнага прадпрымальніка можна атрымаць у Беларусі за ўсяго адзін дзень.
Тут i далей – статыстыка Creative Belarus па заяӯках на праграму Creative Enterprise Belarus
Адукацыя — наша ўсё

Не меней цікавая статыстыка па галінам крэатыўных індустрый, якія развіваюцца ў Беларусі. Як вы ведаеце, крэатыўныя індустрыі як сектар эканомікі прадстаўляюць сабой больш чым 13 галін дзейнасці, дзе крэатыўнасць - галоўны сродак вытворчасці. Гэта дызайн, рамёствы, музыка, кіно, мода, архітэктура, гульні і праграмнае абяспечанне і г.д.

У Велікабрытаніі, напрыклад, па аб'ёму рынку і колькасці працоўных месц лідыруюць праграмнае забяспечанне і гульні; кіно і тэлебачанне і рэклама. Высветлілася, што сярод нашай выбаркі беларускіх пачынаючых крэатыўных бізнесаў найбольш папулярныя сферы - гэта адукацыя, дызайн і арт-рынак і выяленчае мастацтва. Як кажуць, god bless Галерыя Ў, якая уключае ў сябе ўсе гэтыя тры сферы і пачала распаўсюджваць гэты трэнд на нашых лакальных прасторах яшчэ ў 2009 годзе.
На скрыжаванні дарог

Дарэчы, агульнай характарыстыкай для большасці праектаў з'яўляецца тое, што яны створаны на скрыжаванні некалькіх галін, напрыклад, адукацыя і дызайн, івэнты і гастраномія і г.д. Міксуючы нешта з адной сферы і нешта з іншай мы ствараем ужо новы прадукт ці паслугу, з якім выходзім на рынак, каб пратэставаць попыт, вызначыць сваю аудіторыю і заняць сваю нішу. Тыповыя скрыжаванні розных крэатыўных сфер, на якіх атрымаліся праекты, якія падалі заўякі на праграму Сreative Enterprise, мы адлюстравалі на інфаграфіцы. Спадзяемся, прадстаўленыя узаемасувязі натхняць і вас на нейкі крэатыўны мікс.
У даследванні прымалі удзел: Александра Хадзека (iнфаграфiка), Аляксандр Старадзетка, Маргарыта Лазарэнкава. Перыяд збору дадзеных: снежань-люты 2018 года.

Iлюстрацыi: Iван Кiлiн, Аляксандр Старадзетка.

Дзякуем Брытанскі Савет у Украіне за магчымасць развіцця адукацыйный праграмы для крэатыўных прадпрымальнікаў Creative Enterprise у Беларусі.

*Па афіцыйных дадзеных урада Велікабрытаніі
Спадабаӯся гэты артыкул?
Самы час iм падзялiцца!
Недостаткова для вас?
Падпiшыцеся на нашу штомесячную рассылку
Раз у месяц вы будзеце даведвацца аб
ўсех навінах Creative Belarus і нашых інсайтах.
Made on
Tilda