рэпартаж
Сусветны Форум Крэатыўнасці
Уражанні дацкага падарожжа на Creativity World Forum 2017


Margo Lazarenkova
Сёлета Сусветны Форум Крэатыўнасці праходзіў у дацкім горадзе Архус, які сваімі узаемадносінамі з Капенгагенам нагадвае справедчныя цёркі паміж Піцерам ды Масквой. Топавыя крэатыўная лідары і мыcляры, такія як Стыў Вранакіс з Google Creative Lab, Том Келлі з IDEO, Фрэдэрык Андерсэн з VICE i інш., сабраліся на мінулым тыдні у гэтай сталіцы дацкага шчасця, якое тут называюць "хюгге".

2
дні, 27 месцаў, больш за 2000 удзельнікаў, больш за 60 розных спецыялізаваных практычных сесій і вялікая вечарына. Вось як гэта ўсё праходзіла. Здаецца, тут сабралася ўся прагрэсіўная дацкая тусоўка разам з крэатыўшчыкамі з усяго свету, уключаючы нас, прадстаўнікоў незнаёмага сэрца крэатыўнасці Усходняй Еўропы, якое завецца Беларусь.
Распачынаць канферэнцыю даручылі Тому Келлі, генеральнаму мэнэджару і партнёру вядомага агенцтва IDEO, якое займаецца кансалтынгам у сферы дызайна і інавацый і працуе па ўсім свеце: ад Сан-Францыска да Токіа. Трэба сказаць, гэты вусаты дзядзечка сапраўды rocked the stage. Вельмі па-свойску ён дзяліўся вынікамі сваёй працы, якая па большасці складаецца са штодзеннай практыцы інавацый, сваімі думкамі пасля размовы са Стывам Джобсам, пра тое, як нараджаюцца лепшыя ідэі і інш.
У сваёй прамове Том заявіў:
"Крэатыўнасць - гэта не тое, чым хтосьці валодае, а хтосьці - не".
Творчая упэўненасць,пра якую Том напісаў цэлую кнігу Сreative Confidence - гэта тое, што ўсе мы можам развіць як навык, які робіць нас:
А. устойлівым ў сучасным хутка змяняючымся свеце;
B. больш адкрытым і гатовым да інавацый;

Творчая упэўнеснасць - гэта таксама той самы інструмент, які дапамагае нам у дызайн-мысленні - метадзе стварэння прадуктаў, арыентаваных на карыстальніка (чалавека).
Том Келлі вылучыў тры кіты, на якіх трымаецца гэты працэсс:
- эмпатыя;
- эксперыментаванне;
- сторытэллінг.
Для таго, каб развіць майстэрства эмпатыі, калі вы ствараеце свой прадукт, Том раіць практыкаваць адзін цікавы ментальны стан, які ён назваў "вужадэ".

Мы ўсе ведаем французскі выраз "дэжавю", які адпавядае сітуацыі, калі мы апыняемся ў моманце, які, здаецца, ужо здараўся з намі раней і мы загадзя ведаем, што здарыцца далей . Том прапануе практыкаваць супрацьлеглае пачуццё - вужадэ - калі мы нічога не ведаем, як быццам, мы апынуліся у нейкім моманце ў першы раз у нашы жыцці. Як гэта будзе, калі вы трымаеце ручку і не ведаеце, як яе выкарыстоўваць? Ці адкрыць гэту скрынку альбо сядзець у гэтым крэсле, як быццам ніхто дагэтуль ніколі не казаў вам, як гэта правільна рабіць?
"Cусвет не складаецца з атамаў, ён зроблены з цікавых гісторый"
Калі Том пачынае гутарыць пра ролю сторытэлінгу, ён узгадвае, як калісьці Стыў Джобс прэзентаваў iPod. Гэта быў сапраўдны тэхнічны прарыў, але ж прэзентацыя Стыва не стракацела складанымі тэхнічнымі тэрмінамі. Стыў тады проста узяў у руку гэты малюсенькі iPod і сказаў: "Гэта 10 000 песень у вашым кармане" і ўсе імгненна захацелі атрымаць у сябе гэтую штуковіну.
Стыў Вранакіс, генеральны дырэктар Google Creative Lab
Стыў Вранакіс з Google Creative Lab вырашыў не рабіць прэзентацыю, а проста пагутарыць са сцэны з заснавальніцай дацкага бакалаўрыяту Kreativ Kommunikation і вядучай форуму Дортэ Нільсен. Ён распавёў пра некалькі цікавых праектаў у межах Google Creative Lab, у тым ліку пра інавыцыйную джынсоўку Jacquard - сумесны праект з Levis, які прызначаны зрабіць жыццё раварыстаў лягчэй з дапамогай інтэрактыўнага тач-скрына, літаральна ўшытага у рукаў.
«Мы ўсе тут творчыя актывісты»
Але ж тое, што заставіца ўстаць амаль увесь зал, Стыў распавёў ў другой часцы сваёй размовы. Ён падзяліўся успамінам з канферэнцыі гугла у Дубліне, дзе ён прысутнічаў у якасці удзельніка. Тады са сцэны прагучала пытанне аб сірыйскіх бежанцах у Грэцыі. Стыў узгадвае свой скрыпучы як ніколі голас, якім ён сказаў з натоўпу "Я з Грэцыі. Нам трэба нешта зрабіць з гэтым". На рэалізацыю гэтага "нечага" яму далі 36 гадзін. Канферэнцыя завяршылася ўвечары ў пятніцу, ужо ў субботу Стыў з камандай размаўлялі з бежанцамі і валанцёрамі на грэчаскіх астравах, а ўжо ў панядзелак яны прадставілі гатовы прадукт - інфармацыйны хаб Refugee.info, пастроены на інструментах Google, які дазваляе людзям, якія толькі высадзіліся з лодак, атрымаць жыццёва важную інфармацыю на іх роднай мове: ад самага простага пытання, дзе яны знаходзяцца, да інфармацыі аб месцах знаходжання пунктаў дапамогі і юрыдычных пытаннях. З моманту запуску ў 2015 годзе платформа дапамагла 170 000 бежанцам. Па сёняшні момант на сайт заходзіць 1000 чалавек у дзень.
За архітэктуру на Сусветным Форуме Крэатыўнасці адказваў адзін з самых знакамітых архітэктараў сучаснасці Ян Гейл. Неглядзячы, альбо дзякуючы, свайму неварагоднаму вопыту, ён размаўляў з аудыторыей, як са старым сябрам за барнай стойкай, і дзяліўся сваёй простай мудрасцю: для таго каб ствараць умовы для лепшай якасці жыцця - нам трэба РЭАЛЬНАЯ крэатыўнасць, а не замалёўкі "стар-хітэктараў". Мадэрнізм быў добрым прыкладам рэальнай крэатыўнасці - усё павінна было быць новым. Але ёсць адзін момант. Да мадэрнізму, архітэктура засяроджвалася на прасторах, пасля - на аб'ектах. Чытай, мадэрнізм - гэта гудбай людзі і гудбай чалавечы маштаб. Гэта прывяло да «сіндрому Бразіліа» (сталіцы Бразіліі), калі гарадскі пейзаж мае фантастычны выгляд з верталёта, але ж у якім няўтульна жыць, таму што ніхто не думаў пра чалавечы масштаб у гэтым горадзе. Гэта тое, што Ян Гейл называе «birdshit» архітэктурай: шматлікія вежы-хмарачосы, якія быццам былі скінутыя з самалётаў у горад, без аніякай увагі на тое, як людзі будуць жыць паміж гэтымі вежамі.
"Мы фарміруем гарады, але і гарады фарміруюць нас"
Ян Гейл
Што такое ідэальная грамадская прастора? Ян Гейл прыводзіць добра вядомым прыклад - плошчу Кампа Сіена (Італія) і задае пытанне: што менавіта зрабіла яе такой ідэальнай? Ёсць тры ключавых моманту, якія характэрузуюць Кампа Сіену і якія Ян прапаноўвае выкарыстоўваць пры праектаванні сучасных прастораў: Бяспека, Камфорт, Асалода. Далей Ян працягвае гутарку пра тое, что лепшыя грамадскія месцы ствараюцца не «starchitects», а уладальнікамі рэстаранаў, гасцініц, забаўляльных паркаў. Чаму? Таму што яны на самой справе ведаюць ЛЮДЗЕЙ. І гэта тое, на чым варта засяродзіцца кожнаму архітэктару.
Вядомы дацкі нейробіёлаг Пітэр Лунд Мэдсэн падзяліўся сваімі ведамі пра тое, як да нас прыходзяць добрыя ідэі з пункту гледжання структуры нашага мозга: часцей за ўсё, магія крэатыўнасці здараецца на ўзроўні падсвядомасці. Трэба дазволіць мозгу займацца нічым! І ён самастойна разруліць усё на падсвядомым узроўні, вяртаючыся да нас з нечакана добрым рашэннем ці крэатыўнай ідэей. Але ж у цыфравы век "займацца нічым" вельмі складаная задача. Раней, у індустрыяльную эпоху, мы вярталіся дадому пасля манатоннай фізічнай працы са стомленым целам і адпачыўшым мозгам. Цяпер - ўсе наадворот: наш мозг, у адрозненне ад цела, вельмі стомлены пасля інтэнсіўнага рабочага дня, і замест таго, каб атрымаць якасны адпачынак, мы прапануем яму... скролінг ў сац.сетках, што яшчэ больш пагаршае сітуацыю. Добрая кніга на гэты конт How To Be Bored ад Евы Хофман. Праўда, кніга настолькі адпавядае назве, што некалькі старонак хапае, каб паспяхова заснуць.
"Крэатыўнасць - гэта тое, што вызначае чалавека разумнага ад неандэртальца, і тое, дзякуючы чаму хома сапіенс выжылі на гэтай планеце"
Пітэр Лунд Мэдсэн
Пітэр завяршае сваю прамову падарожжам у эпоху неандэртальцаў. Ён прыходзіць да высновы, што крэатыўнасць з'яўляецца чалавечым станам. Маецца на ўвазе, што гэта тое, што вызначае чалавека разумнага ад неандэртальца, і тое, дзякуючы чаму хома сапіенс выжылі на гэтай планеце.
Аўтарка выказвае падзяку за натхняльную атмасферу арганізатарам форуму, а таксама свайму мужу за тое, что ў адказ на яе пытанне "Як думаеш, ці добрая гэта ідэя ўзяць білет на самалёт да Капенгагена, там заначаваць у сяброў, потым раніцай сесці на поезд да Аархуса, засяліцца ў хостел і дабегчы на адкрыцце Сусветнага Форуму Крэатыўнасці?" ён упэўнена сказаў: "Так!".
Самы час падзялiцца артыкулам ў сац.сетках:
Недастаткова для вас?
Падпiшыцеся на нашу штомесячную рассылку
Раз у месяц вы будзеце даведвацца аб
ўсех навінах Creative Belarus і нашых інсайтах.
Made on
Tilda